Задачы і функцыі аддзела фінансаў

ЗАДАЧЫ:

фарміраванне поўнай і дакладнай інфармацыі аб дзейнасці арганізацыі і яе маёмасным палажэнні, атрыманых даходах і панесеных расходах;

забеспячэнне арганізацыі фінансавага ўліку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўленне кантролю:

за своечасовым і правільным афармленнем дакументаў і законнасцю аперацый якія ўчыняюцца;

за правільным і эканомным расходаваннем сродкаў у адпаведнасці з асігнаваннямі і іх мэтавым прызначэннем па зацверджаных каштарысах расходаў па бюджэце з улікам унесеных у іх ва ўстаноўленым парадку змяненняў;

за захаванасцю і рухам грашовых сродкаў, асноўных сродкаў, асобных прадметаў у складзе абаротных сродкаў і другіх матэрыяльных каштоўнасцей у месцах іх захоўвання і эксплуатацыі.

ФУНКЦЫІ:

робіць расход па артыкулах у адпаведнасці з выдзеленымі і атрыманымі асігнаваннямі;

ажыццяўляе разлікі з падсправаздачнымі асобамі;

ажыццяўляе налічэнне і выплату заработнай платы, дапамог;

ажыццяўляе ўлік паступлення і руху асноўных сродкаў і другіх матэрыяльных каштоўнасцей;

складае і ўзгадняе каштарысы расходаў на забяспечэнне Галоўнага ўпраўлення;

ажыццяўляе разлікова-касавыя аперацыі;

ажыццяўляе налічэнне і кантроль за пералік падаткаў і другіх выплат у дзяржаўны бюджэт;

праводзіць інвентарызацыю грашовых сродкаў, таварна-матэрыяльных каштоўнасцей;

ажыццяўляе фактычнае выкананне каштарыса на забяспечэнне Галоўнага ўпраўлення;

прадстаўляе зводную справаздачнасць Белстату, ІМПЗ, Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Белдзяржстраху;

праводзіць інструктаж з матэрыяльна-адказнымі асобамі па пытаннях захаванасці каштоўнасцей;

аказвае метадычную дапамогу па пытаннях афармлення дакументаў па ўліку таварна-матэрыяльных каштоўнасцей па структурных падраздзяленнях Галоўнага ўпраўлення;

ажыццяўляе кантроль за мэтавым расходаваннем сродкаў на забяспечэнне Галоўнага ўпраўлення;

уносіць неабходныя змяненні ў каштарысы расходаў Галоўнага ўпраўлення і вядзе сістэматычны ўлік гэтых змяненняў;

абагульняе зводную перыядычную і гадавую справаздачнасць аб выкананні каштарысаў расходаў Галоўнага ўпраўлення;

падрыхтоўвае адказы на лісты і запыты па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

забяспечвае вядзенне справаводства ва ўстаноўленым парадку;

самастойна выбірае форму фінансавага, у тым ліку бухгалтарскага ўліку, правіла дакументавання аперацый, дакументаабароту, вядзенне рэгістраў уліку ў рамках, вызначаных дзеючым заканадаўствам;

не прымае да выканання і афармлення дакументы па аперацыях, якія парушаюць дзеючае заканадаўства;

ажыццяўляе падрыхтоўку сумесна са службай справаводства і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння па камунальных і іншых паслугах пры заключэнні адпаведных дагавораў;

прымае ўдзел у распрацоўцы праектаў дагавораў арэнды (бязвыплатнага карыстання) маёмасцю, на пакрыццё камунальных, эксплуатацыйных паслуг;

вядзе сістэматызаваны ўлік і захоўванне дагавораў.

Версія для друку
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minsk@belstat.gov.by