Задачы і функцыі аддзела статыстыкі цэн

ЗАДАЧЫ:

ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з выкананнем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;

задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы цэн.

ФУНКЦЫІ:

прымаць удзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ;

ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Белстат прапановы па ўдасканальванні афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы цэн. арганізоўваць і праводзіць цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя назіранні па статыстыцы цэн;

забяспечваць рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы цэн, указаннямі па іх запаўненню ў колькасці, неабходнай для іх прадстаўлення на папяровым носьбіце па адрасах, указаных у гэтых формах, і (або) прадстаўляць рэспандэнтам доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для складання і прадстаўлення форм цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў у выглядзе электроннага дакумента;

ажыццяўляць метадалагічнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы цэн;

даваць неабходныя растлумачэнні аб выкарыстанні метадалогіі фарміравання статыстычных дадзеных (інфармацыі) і неабходную інфармацыю аб агульных змяненнях у статыстыцы цэн у сродках масавай інфармацыі;

прадстаўляць афіцыйную статыстычную інфармацыю мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, Саветам дэпутатаў, а таксама распаўсюджваць афіцыйную статыстычную інфармацыю іншым карыстальнікам у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

забяспечваць:

роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання;

вядзенне баз (банкаў) дадзеных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы цэн;

канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы цэн і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;

захаванасць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадстаўленне якой абмежавана;

фарміраваць афіцыйную статыстычную інфармацыю;

падрыхтоўваць і ўносіць ва ўстаноўленым парадку на разгляд калегіі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці (далей – Галоўнае ўпраўленне) матэрыялы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

ва ўстаноўленым парадку разглядаць звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

падрыхтоўваць і прадстаўляць аддзелу зводнай інфармацыі Галоўнага ўпраўлення для падвядзення вынікаў работы аддзелаў статыстыкі ў раёнах Мінскай вобласці матэрыялы, якія характарызуюць іх работу па статыстыцы цэн;

падрыхтоўваць заўвагі аддзелам статыстыкі ў раёнах Мінскай вобласці па якасці і тэрмінах прадстаўленай афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы цэн;

выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Версія для друку
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minsk@belstat.gov.by