Задачы і функцыі аддзела дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва

ЗАДАЧЫ:

ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з выкананнем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі ў вобласці статыстыкі насельніцтва і міграцыі, асобных пытанняў статыстыкі аховы здароўя і па арганізацыі і правядзенні перапісу насельніцтва;

задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы насельніцтва і міграцыі, асобных пытаннях статыстыкі аховы здароўя, выніковых дадзеных перапісу насельніцтва.

ФУНКЦЫІ:

ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Белстат прапановы па ўдасканальванні афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы насельніцтва і міграцыі, па асобных пытаннях аховы здароўя і перапісу насельніцтва;

прымаць удзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ, вытворчага плана статыстычных работ;

арганізоўваць і праводзіць цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя назіранні па статыстыцы насельніцтва, перапісу насельніцтва;

прымаць удзел у распрацоўцы праектаў форм цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы насельніцтва, перапісных аркушаў і іншай перапісной дакументацыі, неабходнай для правядзення перапісу насельніцтва, і ўказанняў па іх запаўненню;

забяспечваць рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы насельніцтва і ўказаннямі па іх запаўненню ў колькасці, неабходнай для іх прадстаўлення на папяровым носьбіце па адрасах, указаных у гэтых формах, і (або) прадстаўляць рэспандэнтам доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для складання і прадстаўлення форм цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы насельніцтва ў выглядзе электроннага дакумента або збору персанальных дадзеных шляхам запаўнення рэспандэнтамі перапісных лісткоў пры дапамозе такога праграмнага забеспячэння ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт;

уносіць ва ўстаноўленым парадку прапановы па правядзенні праверак дакладнасці першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы насельніцтва;

ажыццяўляць метадалагічнае кіраванне арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па статыстыцы насельніцтва і перапісу насельніцтва;

забяспечваць канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных дадзеных па статыстыцы насельніцтва, а таксама персанальных дадзеных фізічных асоб, атрыманых пры арганізацыі і правядзенні перапісу насельніцтва, і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;

фарміраваць афіцыйную статыстычную інфармацыю па статыстыцы насельніцтва і міграцыі, асобных пытаннях статыстыкі аховы здароўя, выніковыя дадзеныя перапісы насельніцтва;

прадстаўляць афіцыйную статыстычную інфармацыю па статыстыцы насельніцтва і міграцыі, аховы здароўя, выніковыя дадзеныя перапісы насельніцтва мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, Саветам дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання Мінскай вобласці, а таксама распаўсюджваць афіцыйную статыстычную інфармацыю іншым карыстальнікам у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

забяспечваць роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання па статыстыцы насельніцтва і міграцыі, асобных пытаннях статыстыкі аховы здароўя, выніковых дадзеных перапісу насельніцтва;

забяспечваць вядзенне баз (банкаў) дадзеных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы насельніцтва і міграцыі, асобных пытаннях статыстыкі аховы здароўя, выніковых дадзеных перапісу насельніцтва;

каардынаваць работу аддзелаў статыстыкі раёнаў і г. Жодзіна па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

забяспечваць у межах сваёй кампетэнцыі функцыянаванне інфармацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца ў органах дзяржаўнай статыстыкі;

разглядаць па даручэнні кіраўніцтва якія паступаюць на ўзгадненне праекты нарматыўных прававых актаў;

забяспечваць захаванасць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадстаўленне якой абмежавана;

падрыхтоўваць і ўносіць ва ўстаноўленым парадку на разгляд калегіі Галоўнага ўпраўлення матэрыялы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

ва ўстаноўленым парадку разглядаць звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Версія для друку
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minsk@belstat.gov.by