Задачы і функцыі аддзела макраэканамічнай статыстыкі, структурных абследаванняў і статыстычнага рэгістра

ЗАДАЧЫ:

ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з выкананнем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;

задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па структурнай статыстыцы, разліку валавога рэгіянальнага прадукту;

вядзенне тэрытарыяльнага статыстычнага рэгістра прадпрыемстваў і арганізацый Мінскай вобласці.

ФУНКЦЫІ:

прымаць удзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ;

ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Белстат прапановы па ўдасканальванні афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па структурнай статыстыцы. ажыццяўляць разлік валавога рэгіянальнага прадукту Мінскай вобласці;

фарміраваць і весці тэрытарыяльны статыстычны рэгістр ва ўстаноўленым парадку;

арганізоўваць і праводзіць дзяржаўныя статыстычныя назіранні па структурнай статыстыцы;

забяспечваць рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па структурнай статыстыцы, указаннямі па іх запаўненню ў колькасці, неабходнай для іх прадстаўлення на папяровым носьбіце па адрасах, указаных у гэтых формах, і (або) прадстаўляць рэспандэнтам доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для складання і прадстаўлення форм цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў у выглядзе электроннага дакумента;

ажыццяўляць метадалагічнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па структурнай статыстыцы;

даваць неабходныя растлумачэнні аб выкарыстанні метадалогіі фарміравання статыстычных дадзеных (інфармацыі) і неабходную інфармацыю аб агульных змяненнях у статыстыцы малога прадпрымальніцтва і структурных абследаваннях у сродках масавай інфармацыі;

прадстаўляць афіцыйную статыстычную інфармацыю мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, Саветам дэпутатаў, а таксама распаўсюджваць афіцыйную статыстычную інфармацыю іншым карыстальнікам у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

забяспечваць:

роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання;

вядзенне баз (банкаў) дадзеных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па структурнай статыстыцы;

канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных дадзеных па структурнай статыстыцы і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;

захаванасць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадстаўленне якой абмежавана;

фарміраваць афіцыйную статыстычную інфармацыю;

падрыхтоўваць і ўносіць ва ўстаноўленым парадку на разгляд калегіі Галоўнага ўпраўлення матэрыялы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

ва ўстаноўленым парадку разглядаць звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minsk@belstat.gov.by
ГСУ Мінскай вобл. у Instagram https://www.instagram.com/minobl.belstat Telegram https://t.me/GSU_Minobl Twitter https://twitter.com/GSU_Minobl