Задачы і функцыі аддзела абследаванняў хатніх гаспадарак

ЗАДАЧЫ:

ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці па арганізацыі і правядзенню выбарачных абследаванняў хатніх гаспадарак з выкананнем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;

задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па дадзеных выбарачных абследаванняў хатніх гаспадарак.

ФУНКЦЫІ:

ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Белстат прапановы па ўдасканальванні афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення выбарачных абследаванняў хатніх гаспадарак, фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па дадзеных выбарачных абследаванняў хатніх гаспадарак;

прымаць удзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі, праграмы статыстычных работ і вытворчага плана статыстычных работ;

арганізоўваць і праводзіць выбарачныя абследаванні хатніх гаспадарак;

ажыццяўляць метадалагічнае кіраванне арганізацыяй і правядзеннем выбарачных абследаванняў хатніх гаспадарак;

забяспечваць рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў выбарачных абследаванняў хатніх гаспадарак у колькасці, неабходнай для іх прадстаўлення на папяровым носьбіце;

ажыццяўляць навучанне спецыялістаў па правядзенні абследаванняў;

ажыццяўляць кантроль за работай спецыялістаў па правядзенні абследаванняў;

забяспечваць прадстаўнічасць і захаванасць выбарачнай сукупнасці для правядзення выбарачных абследаванняў хатніх гаспадарак;

фарміраваць афіцыйную статыстычную інфармацыю;

забяспечваць канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных дадзеных;

прадстаўляць афіцыйную статыстычную інфармацыю па дадзеных выбарачных абследаванняў хатніх гаспадарак для забеспячэння карыстальнікаў;

забяспечваць: роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання;

вядзенне баз (банкаў) дадзеных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;

функцыянаванне інфармацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца ў органах дзяржаўнай статыстыкі;

захаванасць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадстаўленне якой абмежавана;

падрыхтоўваць і ўносіць ва ўстаноўленым парадку на разгляд калегіі Галоўнага ўпраўлення матэрыялы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

ва ўстаноўленым парадку разглядаць звароты грамадзян, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам.