Задачы і функцыі аддзела статыстыкі ТЭК і паслуг

ЗАДАЧЫ:

ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з выкананнем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі па энергетычнай статыстыцы, статыстыцы матэрыяльных рэсурсаў, турызму і іншых паслуг, транспарту, тэлекамунікацыйнай, паштовай і кур'ерскай дзейнасці, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, жыллёвага фонду;

задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па энергетычнай статыстыцы, статыстыцы матэрыяльных рэсурсаў, турызму і іншых паслуг, транспарту, тэлекамунікацыйнай, паштовай і кур'ерскай дзейнасці, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, жыллёвага фонду.

ФУНКЦЫІ:

ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Белстат прапановы па ўдасканальванні афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па энергетычнай статыстыцы, статыстыцы матэрыяльных рэсурсаў, турызму і іншых паслуг, транспарту, тэлекамунікацыйнай, паштовай і кур'ерскай дзейнасці, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, жыллёвага фонду;

прымаць удзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ;

арганізоўваць і праводзіць цэнтралізаваныя дзяржаўныя статыстычныя назіранні па энергетычнай статыстыцы, статыстыцы матэрыяльных рэсурсаў, турызму і іншых паслуг, транспарту, тэлекамунікацыйнай, паштовай і кур'ерскай дзейнасці, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, жыллёвага фонду;

забяспечваць рэспандэнтаў на бязвыплатнай аснове бланкамі формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па энергетычнай статыстыцы, статыстыцы матэрыяльных рэсурсаў, турызму і іншых паслуг, транспарту, тэлекамунікацыйнай, паштовай і кур'ерскай дзейнасці, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, жыллёвага фонду, указаннямі па іх запаўненню ў колькасці, неабходнай для іх прадстаўлення на папяровым носьбіце па адрасах, указаных у гэтых формах, і (або) прадстаўляць рэспандэнтам доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для складання і прадстаўлення форм цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў у выглядзе электроннага дакумента;

ажыццяўляць метадалагічнае кіраванне арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў па энергетычнай статыстыцы, статыстыцы матэрыяльных рэсурсаў, турызму і іншых паслуг, транспарту, тэлекамунікацыйнай, паштовай і кур'ерскай дзейнасці, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, жыллёвага фонду;

забяспечваць канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных дадзеных і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі па энергетычнай статыстыцы, статыстыцы матэрыяльных рэсурсаў, турызму і іншых паслуг, транспарту, тэлекамунікацыйнай, паштовай і кур'ерскай дзейнасці, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, жыллёвага фонду;

фарміраваць афіцыйную статыстычную інфармацыю;

прадстаўляць афіцыйную статыстычную інфармацыю па энергетычнай статыстыцы, статыстыцы матэрыяльных рэсурсаў, турызму і іншых паслуг, транспарту, тэлекамунікацыйнай, паштовай і кур'ерскай дзейнасці, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, жыллёвага фонду мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, Саветам дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання Мінскай вобласці, а таксама распаўсюджваць афіцыйную статыстычную інфармацыю іншым карыстальнікам у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

забяспечваць роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання па энергетычнай статыстыцы, статыстыцы матэрыяльных рэсурсаў, турызму і іншых паслуг, транспарту, тэлекамунікацыйнай, паштовай і кур'ерскай дзейнасці, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, жыллёвага фонду;

забяспечваць вядзенне баз (банкаў) дадзеных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;

забяспечваць функцыянаванне інфармацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца ў органах дзяржаўнай статыстыкі;

забяспечваць захаванасць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадстаўленне якой абмежавана;

падрыхтоўваць і ўносіць ва ўстаноўленым парадку на разгляд калегіі Галоўнага ўпраўлення матэрыялы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

ва ўстаноўленым парадку разглядаць звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Версія для друку
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minsk@belstat.gov.by