ЗАДАЧЫ:
ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з выкананнем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі на аснове афіцыйнай статыстычнай метадалогіі;
падрыхтоўка для прадстаўлення ва ўстаноўленым парадку афіцыйнай статыстычнай інфармацыі выканаўчым і распарадчым органам вобласці, абласному Савету дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям;
падрыхтоўка для распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі ў выглядзе экспрэс-інфармацыі, дакладаў, статыстычных зборнікаў, даведнікаў і бюлетэняў;
планаванне статыстычных работ Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці (далей – Галоўнае ўпраўленне);
каардынацыя работ па арганізацыі дзяржаўных статычных назіранняў;
арганізацыя і каардынацыя работы па правядзенні праверак структурных падраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення па выкананні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай статыстыцы»;
каардынацыя работы галіновых аддзелаў Галоўнага ўпраўлення і аддзелаў статыстыкі ў раёнах па вядзенні адміністрацыйных працэсаў па фактах скажэння, несвоечасовага прадстаўлення або непрадстаўлення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці;
арганізацыя і каардынацыя работ, падрыхтоўка матэрыялаў па падвядзенні вынікаў работы Галоўнага ўпраўлення;
каардынацыя работы па правядзенні Галоўным ўпраўленнем праверак дакладнасці першасных статыстычных дадзеных;
агульная каардынацыя дзейнасці галіновых аддзелаў Галоўнага ўпраўлення і аддзелаў статыстыкі ў раёнах па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі (далей – СМІ).
ФУНКЦЫІ:
падрыхтоўваць афіцыйную статыстычную інфармацыю для забеспячэння карыстальнікаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
каардынаваць работу структурных падраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення па падрыхтоўцы і распаўсюджванні афіцыйнай статыстычнай інфармацыі ў выглядзе дакладаў, бюлетэняў і экспрэс-інфармацыі;
ажыццяўляць сумесна са структурнымі падраздзяленнямі Галоўнага ўпраўлення падрыхтоўку афіцыйнай статыстычнай інфармацыі аб ходзе выканання кароткатэрміновых і доўгатэрміновых праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці;
забяспечваць:
вядзенне базы гатовых дакументаў у якасці каардынатара даннага віду работ;
канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных дадзеных і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;
прымяненне адзіных стандартаў у выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій і агульнадзяржаўных класіфікатараў, якія выкарыстоўваюцца ў дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці;
захаванасць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадстаўленне якой абмежавана;
вядзенне кнігі ўліку выдадзеных прадпісанняў на правядзенне праверак дакладнасці першасных статыстычных дадзеных;
вядзенне журнала ўліку паведамленняў аб правядзенні праверак дакладнасці першасных статыстычных дадзеных;
вядзенне журнала рэгістрацыі адміністрацыйных правапарушэнняў;
вядзенне базы дадзеных адзінай дзяржаўнай сістэмы рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў, ажыццяўляць перадачу звестак аб адміністрацыйных правапарушэннях у інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне УУС Мінскага аблвыканкама па форме 1-АП «Картка аб адміністрацыйным правапарушэнні»;
размяшчэнне звестак для грамадзян і юрыдычных асоб аб рабоце Галоўнага ўпраўлення на інфармацыйным стэндзе;
прыём звестак ад грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па «гарачай лініі», «тэлефону даверу», «прамой тэлефоннай лініі»;
ажыццяўляць:
падрыхтоўку рэестра рассылкі афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;
распрацоўку табеля форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці для Галоўнага ўпраўлення;
вядзенне ўліку дадзеных аб згодзе рэспандэнтаў на распаўсюджванне інфармацыі;
кантроль за вядзеннем спісаў рэспандэнтаў, якія дапусцілі парушэння справаздачнай дысцыпліны;
забяспечваць кантроль за выкананнем праграмы статыстычных работ і вытворчага плана статыстычных работ на год, распрацаваных Белстатом;
падрыхтоўваць:
графік правядзення семінараў з рэспандэнтамі па стварэнні і прадстаўленні форм дзяржаўных статыстычных назіранняў на паўгоддзе;
справаздача аб выкананні графікаў правядзення семінараў з рэспандэнтамі па стварэнні і прадстаўленні форм дзяржаўных статыстычных назіранняў за год;
графік правядзення нарад са спецыялістамі аддзелаў статыстыкі раёнаў на паўгоддзе;
справаздача аб выкананні графіка правядзення нарад са спецыялістамі аддзелаў статыстыкі раёнаў за год;
распрацоўваць план правядзення праверак структурных падраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення па выкананні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай статыстыцы» на год;
распрацоўваць планы падрыхтоўкі аналітычных матэрыялаў;
арганізоўваць, каардынаваць і ажыццяўляць работу па падрыхтоўцы для Белстата прапаноў па ўдасканальванні форм цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў, указанняў па іх запаўненні, інструкцый па арганізацыі і правядзенню дзяржаўных статыстычных назіранняў;
даваць рэспандэнтам неабходныя растлумачэнні аб парадку і пераліку форм цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў, якія прадстаўляюцца ў органы дзяржаўнай статыстыкі;
штоквартальна арганізоўваць, каардынаваць і ажыццяўляць работу па падвядзенні вынікаў работы Галоўнага ўпраўлення, ажыццяўляць падрыхтоўку адпаведных матэрыялаў;
распрацоўваць план праверак дакладнасці першасных статыстычных дадзеных, якія праводзяцца Галоўным ўпраўленнем;
ажыццяўляць вядзенне і актуалізацыю інфармацыйна-даведачнай сістэмы «Праверка»;
ажыццяўляць кантроль выканання планаў аналітычных і праверачных работ, планаў-графікаў статыстычных матэрыялаў для СМІ;
весці адміністрацыйныя працэсы па фактах несвоечасовага прадстаўлення або непрадстаўлення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці рэспандэнтамі ў адрас Галоўнага ўпраўлення;
падрыхтоўваць і ўносіць ва ўстаноўленым парадку на разгляд калегіі Галоўнага ўпраўлення матэрыялы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
ва ўстаноўленым парадку разглядаць звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
забяспечваць узаемадзеянне Галоўнага ўпраўлення са СМІ;
арганізоўваць асвятленне ў СМІ пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення;
арганізоўваць сумесна са структурнымі падраздзяленнямі Галоўнага ўпраўлення падрыхтоўку і прадстаўленне афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, прызначанай для апублікавання ў СМІ;
каардынаваць работы па інфармацыйным змесце інтэрнэт-сайта Галоўнага ўпраўлення;
выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.