Задачы і функцыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці

Задачы

  • ажыццяўленне дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці з выкананнем прынцыпаў дзяржаўнай статыстыкі;

  •  задавальненне патрэбы грамадства, дзяржавы і міжнароднай супольнасці ў афіцыйнай статыстычнай інфармацыі.

Функцыі

  • ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Белстат прапановы па ўдасканаленні афіцыйнай статыстычнай метадалогіі для арганізацыі і правядзення цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў і фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;

  • прымаць удзел у распрацоўцы праектаў стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі і праграмы статыстычных работ;

  • даваць рэспандэнтам пры правядзенні цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў доступ да спецыялізаванага праграмнага забеспячэння для прадстаўлення першасных статыстычных даных у выглядзе электроннага дакумента або забяспечваць магчымасць прадстаўлення рэспандэнтамі першасных статыстычных даных у іншай форме, устаноўленай Белстатом;

  • ажыццяўляць метадалагічнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў у выпадку іх правядзення;

  • забяспечваць канфідэнцыяльнасць першасных статыстычных і індывідуальных адміністрацыйных даных і іх выкарыстанне ў мэтах выканання задач дзяржаўнай статыстыкі;

  • фарміраваць афіцыйную статыстычную інфармацыю;

  • прадстаўляць афіцыйную статыстычную інфармацыю мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, Саветам дэпутатаў, тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання Мінскай вобласці, а таксама распаўсюджваць і (або) прадстаўляць афіцыйную статыстычную інфармацыю іншым карыстальнікам у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

  • забяспечваць роўны доступ карыстальнікаў да афіцыйнай статыстычнай інфармацыі і метадалогіі яе фарміравання;

  • забяспечваць вядзенне баз (банкаў) даных афіцыйнай статыстычнай інфармацыі;

  • забяспечваць функцыянаванне і развіццё інфармацыйных рэсурсаў (сістэм), комплексаў праграмна-тэхнічных сродкаў, неабходных для ажыццяўлення дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці;

  • забяспечваць захаванасць інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана;

  • ва ўстаноўленым парадку разглядаць звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення;

  • забяспечваць мабілізацыйную падрыхтоўку Галоўнага ўпраўлення, а таксама кантроль і каардынацыю дзейнасці аддзелаў статыстыкі ў раёнах і гарадах па іх мабiлiзацыйнай падрыхтоўцы;

  • ажыццяўляць дзяржаўную статыстычную дзейнасць у дпаведнасці з патрабаваннямі дакументаў СМЯ;

  • выконваць iншыя абавязкi ў адпаведнасцi з заканадаўствам і лакальнымі прававымі актамі Белстата
Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minsk@belstat.gov.by
www.instagram.com/minobl.belstat t.me/GSU_Minobl x.com/GSU_Minobl