Навіны


У 2019 годзе атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 2 834 грамадзяніна (сям’і). Сярод іх 818 маладыя сям’і, 998 шматдзетныя сям’і, 394 грамадзяніна (сям’і), якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

31.03.2020 11:00

У эканоміцы Мiнскай вобласцi ў лютым 2020 г. было занята 688,1 тыс. чалавек.

27.03.2020 11:00

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Мiнскай вобласцi ў лютым 2020 г. склала 1 105,1 рубля.


25.03.2020 11:00

У студзені-лютым 2020 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 1,2 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 161,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

20.03.2020 11:00

У студзені-лютым 2020 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 531,4 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-лютым 2019 г. у супастаўных цэнах на 7,4%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 521,4 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 7,7% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

18.03.2020 11:00

За студзень-люты 2020 г. аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 3 192,4 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 86,3% да ўзроўню студзеня-лютага 2019 г., у тым ліку па відах эканамічнай дзейнасці: «Горназдабыўная прамысловасць» – 29,7%, «Апрацоўчая прамысловасць» – 86,5%, «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» – 86,9%, «Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» – 103,5%.

18.03.2020 11:00

У студзені-лютым 2020 г. аптовы тавараабарот склаў 1 876,7 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 103% да ўзроўню студзеня-лютага 2019 г.

18.03.2020 11:00

У студзенi-лютым 2020 г. арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi перавезена 4,9 млн. тон грузаў, або 101,8% ад аб'ёму грузаў, перавезеных у студзенi-лютым 2019 г. Грузаабарот транспарту склаў 892,7 млн. тона-кiламетраў (101,1% да студзеня-лютага 2019 г.).

18.03.2020 11:00


Версія для друку
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minsk@belstat.gov.by