Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені-лютым 2020 г.


У студзені-лютым 2020 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 531,4 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-лютым 2019 г. у супастаўных цэнах на 7,4%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 521,4 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 7,7% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 88,3 тыс. тон, што на 7% больш, чым у студзені-лютым 2019 г., малака –
308,2 тыс. тон (на 9,5% больш).

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 85,7 тыс.тон і ў параўнанні са студзенем-лютым 2019 г. павялічылася на 7,5%, вытворчасць малака склала 305 тыс.тон (на 9,7% больш).

На 1 сакавіка 2020 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 956,6 тыс. галоў, або 100,4% да ўзроўню 1 сакавіка 2019 г., у тым ліку кароў – 334,9 тыс. галоў (101,2%). Колькасць свіней склала 668,9 тыс. галоў, што на 3,1% больш, чым на адпаведную дату папярэдняга года.


18.03.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minsk@belstat.gov.by