Аб жыллёвым будаўніцтве ў студзені-красавіку 2020 г.


У студзені-красавіку 2020 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 2,7 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 325,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 73,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 22,6% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 47,4 тыс. квадратных метраў. 

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 237,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 73% ад агульнага ўводу па вобласці.

20.05.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minsk@belstat.gov.by