Асноўныя эканамічныя вынікі работы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Мiнскай вобласцi за 2019 год


На 1 студзеня 2020 г. у Мiнскай вобласцi гаспадарчую дзейнасць ажыццяўлялі 41,7 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 20,9 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 18,4 тыс. мікраагрганізацый (88% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 2,1 тыс. малых арганізацый (10%) і 0,4 тыс. сярэдніх арганізацый (2%).

У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 2019 годзе найбольш распаўсюджанымі былі наступныя віды эканамічнай дзейнасці:

аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (33,2% ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў);

транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская

дзейнасць (14,1%);

прамысловасць (11,1%);

будаўніцтва (9,8%);

прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (8%)

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2019 год склала 24,9 млрд. рублёў, уклад у абласны аб'ём выручкі – 45,1%.

20.05.2020 11:00

Возврат к списку

Версія для друку
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minsk@belstat.gov.by