Аб асноўных эканамічных паказчыках дзейнасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і індывідуальных прадпрымальнікаў Мiнскай вобласцi за 2025 год


На 1 студзеня 2026 г. у Мінскай вобласці дзейнічала 21,9 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 21,5 тыс. малых арганізацый (98% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 0,4 тыс. сярэдніх арганізацый (2%), і 33,8 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў.

Найбольш распаўсюджанымі сферамі эканамічнай дзейнасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і індывідуальных прадпрымальнікаў з’яўляліся:

аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (33,5% ад іх агульнай колькасці);

транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (14,7%);

прамысловасць (11,6%);

будаўніцтва (8,8%);

прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (6,2%).

21.05.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minsk@belstat.gov.by
www.instagram.com/minobl.belstat t.me/GSU_Minobl x.com/GSU_Minobl