У 2025 годзе бягучыя затраты арганізацый Мінскай вобласці на ахову навакольнага асяроддзя склалі 207,5 млн. рублёў.
У структуры бягучых затрат на ахову навакольнага асяроддзя найбольшая ўдзельная вага прыпадае на абыходжанне з адходамі – 38,5% (79,8 млн. рублёў), абыходжанне са сцёкавымі водамі – 31,4% (65,2 млн. рублёў), ахову атмасфернага паветра і прадухіленне змены клімату – 22,6% (47 млн. рублёў)
Асноўны аб’ём бягучых затрат традыцыйна прыпадае на арганізацыі апрацоўчай прамысловасці (54,4%). Доля арганізацый, якія займаюцца водазабеспячэннем, а таксама зборам, апрацоўкай і выдаленнем адходаў, дзейнасцю па ліквідацыі забруджванняў склала 17,7%, арганізацый, якія займаюцца забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 13,1%.
У 2025 годзе найбольшая сума грашовых сродкаў на прыродаахоўныя мерапрыемствы затрачана арганізацыямі Салігорскага раёна – 80,7 млн. рублёў, або 38,9% ад агульнага аб’ёму па вобласці. У арганізацыях Барысаўскага раёна бягучыя затраты на ахову навакольнага асяроддзя склалі 23,2 млн. рублёў (11,2%), Мінскага раёна – 19,5 млн. рублёў (9,4%), г. Жодзіна – 12 млн. рублёў (5,8%), Маладзечненскага раёна – 9,2 млн. рублёў (4,4%), Слуцкага раёна – 8,2 млн. рублёў (4%) i Пухавiцкага раёна – 8,1 млн. рублёў (4%).
15.04.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
