На пачатак 2026 года ў вобласці налічвалася 972 дзеючыя сялянскія (фермерскія) гаспадаркi. Іх колькасць павялічылася на 110 гаспадарак, або на 12,8% к 2020 году.
На 1 студзеня 2026 г. у карыстанні сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак знаходзілася 73,5 тыс. гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ворных – 52,2 тыс. гектараў. У параўнанні з 2020 годам сельскагаспадарчыя землі, якія займаюць фермерскія гаспадаркі, павялічыліся на 45,5%, ворныя – на 40,7%.
Аб'ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках у 2025 годзе ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся ў супастаўных цэнах на 16,5%, у тым ліку прадукцыі раслінаводства павялічыўся на 22,7%, прадукцыі жывёлагадоўлі знізіўся на 46,2%.
Прадукцыя раслінаводства займае больш 95% ад усёй вырабленай фермерамі сельскагаспадарчай прадукцыі.
У 2025 годзе фермерскімі гаспадаркамі сабрана збожжавых і зернебабовых культур 62 тыс. тон (2,8% ад абласнога аб’ёма вытворчасці гаспадарак усіх катэгорый), бульбы – 124,7 тыс. тон (15,4%), гародніны – 102,4 тыс. тон (12,6%), буракоў цукровых – 54,4 тыс. тон (2,9%), рапса – 12,8 тыс. тонн (5%), садавіны і ягад – 3,7 тыс. тон (4,4%).
У агульным аб'ёме вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі на долю фермерскіх гаспадарак прыходзіцца нязначная частка. Так, у 2025 годзе іх удзельная вага ў рэалізацыі жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) па вобласці склала 2,4 тыс.тон (0,5% ад абласнога аб’ёма), малака – 1,6 тыс.тон (0,1%). Больш значны ўклад фермерскіх гаспадарак у вытворчасць воўны – 1,5 тоны (13,2%).
19.06.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
