У 2025 годзе 4 089 чалавекi ў 54 арганізацыях займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі.
Структура персаналу, які заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, у апошнія гады практычна не змянілася: даследчыкі – 60,8%, тэхнікі – 11,1%, дапаможны персанал – 28,1%.
Навуковую ступень маюць 12,7% даследчыкаў: доктара навук – 46 чалавек, кандыдата навук – 269 чалавекi.
У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны склалі 33,4% (дактары навук – 28,1% і кандыдаты навук – 45%).
Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склалі 21,6% ад агульнай колькасці даследчыкаў.
У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных і сельскагаспадарчых навук.
06.05.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
