Рознічны тавараабарот у студзені-ліпені 2026 г. склаў 11 464,4 млн. рублёў, або 111,1% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-ліпеня 2025 г.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 97,5% рознічнага тавараабароту вобласцi, склаў у студзені-ліпені 2026 г. 11 183,3 млн. рублёў, або 111,6% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-ліпеня 2025 г.
У студзені-ліпені 2026 г. аптовы тавараабарот склаў 17 192 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 103,5% да ўзроўню студзеня-ліпеня 2025 г.
Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені-ліпені 2026 г. склаў 510,4 млн. рублёў, або 102,6% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-ліпеня 2025 г.
17.08.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
