У 2025 годзе прамысловы ўлоў рыбы ў натуральных і штучных вадаёмах Мінскай вобласці склаў 3 613,3 тоны.
Рыбагаспадарчымі арганізацыямі ў штучных вадаёмах вылаўлена 3 587 тон рыбы (99,3% ад агульнага аб'ёма прамысловага ўлову рыбы), у натуральных – 26,3 тоны (0,7%). Найбольшую ўдзельную вагу ад агульнага аб'ёма ўлову рыбы ў штучных вадаёмах займае карп – 75,9%. За 2025 год яго вылаўлена 2 721,4 тоны.
З іншых відаў рыбы 370,2 тоны прамысловага ўлову ў штучных вадаёмах прыходзілася на таўсталобіка, 124,7 тоны – на амура, 59,8 тоны – на ласасёвых, 15,1 тоны – на сомавых, 10 тон – на асятровых.
Па аб'ёму прамысловага ўлову рыбы ў лідэрах арганізацыі Салігорскага, Чэрвенскага і Любанскага раёнаў (1 271,2 тоны, 952,3 тоны і 952,1 тоны адпаведна), на долю якіх прыходзіцца 87,9% абласнога прамысловага ўлову рыбы.
За 2025 год арганізацыямі, якія ажыццяўляюць рыбагаспадарчую дзейнасць, рэалізавана 3 357,3 тоны рыбы. З iх арганізацыям, якія ажыццяўляюць гандаль, рэалізавана 1 554,9 тоны рыбы (46,3% ад агульнага аб'ёма продажу), работнікам і насельніцтву – 843,4 тоны (25,1%), на перапрацоўку накіравана 790,6 тоны (23,5%).
17.04.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
