Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак у IV квартале 2025 г.
2 сакавіка 2026
(выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця)
Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Мінскай вобласці ў IV квартале 2025 г. наяўныя рэсурсы1) ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2 872,7 рубля ў месяц.
Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2 755,1 рубля ў месяц, з якіх 1 837 рублёў (66,7%) прыпадае на спажывецкія расходы2).
У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 36,8%, на пакупку нехарчовых тавараў – 38,6%, на аплату паслуг – 22,5%.
|
_________________________________ |
1) Наяўныя рэсурсы – грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і (альбо) якія паступілi з іншых крыніц без аплаты, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.
2) Спажывецкія расходы – грашовыя расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (у тым ліку расходы на грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і г.д.).