У студзені-ліпені 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 4 572,6 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 115,9% да ўзроўню студзеня-ліпеня 2025 г. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 4 455,3 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 115,9% да адпаведнага перыяду папярэдняга года.
У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 322 тыс. тон, малака – 1 416,6 тыс. тон, яек атрымана 794 млн. штук. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 98% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 98,7% малака і 90,9% вытворчасці яек.
На 1 жніўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 887,3 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 319,8 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 475,9 тыс. галоў, птушкі – 17 645,9 тыс. галоў.
На 1 жніўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях скошаны і абмалочаны збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) з 28,9% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 жніўня 2025 г. – 20,4%). Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 593,9 тыс. тон, што складае 145,5% к адпаведнай даце 2025 года, пры сярэдняй ураджайнасці 50,2 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы.
Рапс убраны з 64,9% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 жніўня 2025 г. – 11,7%). Намалочана рапса 271,4 тыс. тон, што ў 9,3 раза больш, чым на 1 жніўня 2025 г., пры сярэдняй ураджайнасці 38,2 цэнтнера (на 1 жніўня 2025 г. – 26 цэнтнераў).
У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 жніўня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана кармоў 1 092,6 тыс. тон кармавых адзінак, у тым ліку кармоў з траў – 866 тыс. тон. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы нарыхтавана 11,9 цэнтнера кармавых адзінак, кармоў з траў – 13 цэнтнераў кармавых адзінак.
17.08.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
