У студзені-маі 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 2 612,1 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-маем 2025 г. у супастаўных цэнах на 6,7%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 2 587,5 млн. рублёў, што ў супастаўных цэнах на 6,9% больш, чым у студзені-маі папярэдняга года.
У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 231,3 тыс. тон, што на 10,4% больш, чым у студзені-маі 2025 г., малака – 1001,3 тыс. тон (на 2% больш), яек атрымана 551,7 млн. штук (на 2,3% меньш).
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,9% аб’ёма вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 99% малака і 93,2% вытворчасці яек.
На 1 чэрвеня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 892,8 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 321,7 тыс. галоў.
16.06.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
