Аб жыллёвым будаўніцтве ў студзені-сакавіку 2021 г.


У студзені-сакавіку 2021 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 2,2 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 287,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 89,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 31,1% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 56,8 тыс. квадратных метраў.

Для шматдзетных сем’яў уведзена ў эксплуатацыю 24,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 192,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 66,7% ад агульнага ўводу па вобласці.

20.04.2021 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
Эл. пошта: minsk@belstat.gov.by