У I квартале 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 1 042 новыя кватэры. Уведзена ў эксплуатацыю 158,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 18,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 11,6% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 9 тыс. квадратных метраў.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 121,2 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 76,3% ад агульнага ўводу па вобласці.
22.04.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
