Адукацыя ў Мінскай вобласці


Па стане на 5 верасня 2025 года ў вобласці працавала 657 устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, з агульнай колькасцю дзяцей 51,2 тыс. чалавек. У бягучым навучальным годзе ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, наведваюць 86,1% дзяцей дашкольнага ўзросту.

Забяспечанасць дзяцей месцамі ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, у разліку на 1000 дзяцей ва ўзросце 2-5 гадоў у 2025 годзе склала 1 016 месцаў.

Колькасць педагагічных работнікаў ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, склала 8,1 тыс. чалавек.

На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў вобласці налічвалася 531 установа адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з колькасцю навучэнцаў 166 тыс. чалавек.

Колькасць настаўнікаў (уключаючы сумяшчальнікаў) ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, у бягучым навучальным годзе склала 16,7 тыс. чалавек. На аднаго настаўніка даводзіцца ў сярэднім 10 вучняў (у гарадскіх школах – 12 вучняў, у сельскіх – 7 вучняў).

У 2025 годзе пасведчанне аб агульнай базавай і спецыяльнай адукацыі атрымалі 15,8 тыс. выпускнікоў 9-х класаў, атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі – 7,9 тыс. выпускнікоў школ.

На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў вобласці функцыянавала 20 устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, з колькасцю навучэнцаў 9,5 тыс. чалавек.

Для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў 2025 годзе прынята 3,6 тыс. навучэнцаў, пры гэтым 96,2% навучэнцаў дзённай формы навучання – па дагаворах і заяўках з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў.

У 2025 годзе ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, падрыхтавалі і выпусцілі 2,9 тыс. кваліфікаваных рабочых і служачых. Па дзве і болей кваліфікацыі атрымалі 42,7% выпускнікоў дзённай формы навучання, з павышаным узроўнем кваліфікацыі – 73,9% выпускнікоў.

Атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў вобласці на пачатак 2025/2026 навучальнага года забяспечвалі 23 ўстановы адукацыі, колькасць навучэнцаў якіх склала 13,2 тыс. чалавек. У разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва вобласці даводзіцца 91 навучэнец устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

За кошт бюджэтных сродкаў сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымліваюць 80,4% усіх навучэнцаў, у дзяржаўных установах адукацыі на дзённай форме навучання – 90,7%.

У 2025 годзе ва ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, паступілі 4,2 тыс. чалавек.

Выпуск спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у 2025 годзе склаў 3,4 тыс. чалавек, з іх 71,5% атрымалі адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў на дзённай форме навучання.

Заўвага.
    Даныя папярэднія і пасля могуць быць удакладнены.
    Інфармацыя прадстаўлена па даным Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

30.12.2025 18:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minsk@belstat.gov.by
www.instagram.com/minobl.belstat t.me/GSU_Minobl x.com/GSU_Minobl