Электронныя звароты

Электронныя звароты

З 2 студзеня 2023 г. органы дзяржаўнай статыстыкі ажыццяўляюць прыём і апрацоўку электронных зваротаў толькі пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (обращения.бел).

Электронны зварот – зварот заяўніка, пададзены праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў.

Электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мове.

У электронным звароце грамадзяніна павінна быць:

  • назва і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выкладанне сутнасці звароту;

У электронным звароце юрыдычнай асобы павінна быць:

  • назва і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца пры дапамозе сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў (обращения.бел), за выключэннем выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.

Звароты, якія паступілі на адрас электроннай пошты, рэгістрацыі, а таксама разгляду не падлягаюць, і адказы па іх не накіроўваюцца.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minsk@belstat.gov.by
www.instagram.com/minobl.belstat t.me/GSU_Minobl x.com/GSU_Minobl