Фінансы Рэспублікі Беларусь
Тэрмін выдання – жнівень.
	 Буклет змяшчае статыстычную інфармацыю аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацый Рэспублікі Беларусь.
	
	 У выданні прадстаўлены звесткі аб фінансавых выніках дзейнасці арганізацый, стане ўзаемаразлікаў, затратах на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі (работ, паслуг), плацежаздольнасці арганізацый і інвестыцыйнай дзейнасці.
	
	 У буклеце змяшчаюцца метадалагічныя тлумачэнні да асобных статыстычных паказчыкаў. Публікацыя ілюстравана графікамі і дыяграмамі.
	
	 Найбольш поўная інфармацыя аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацый даступна ў Інфармацыйна-аналітычнай сістэме распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі (dataportal.belstat.gov.by).
 
