Статыстычны штогоднік Рэспублікі Беларусь
	 Тэрмін выдання: на рускай мове – верасень, 
	 на англійскай мове – кастрычнік
	 Зборнік з'яўляецца найбольш поўным выданнем Нацыянальнага статыстычнага камітэта, адлюстроўвае з'явы і працэсы, якія адбываюцца ў эканамічным і сацыяльным жыцці рэспублікі. У ім прадстаўлена інфармацыя, якая характарызуе дэмаграфічную сітуацыю, занятасць, умовы працы і ўзровень жыцця насельніцтва. Асобныя раздзелы прысвечаны характарыстыцы асноўных галін сацыяльнай сферы. 
	
	 Публікуюцца даныя аб вытворчасці і выкарыстанні валавога ўнутранага прадукту. Значнае месца адведзена паказчыкам, якія прадстаўляюць асобныя віды эканамічнай дзейнасці – прамысловасць, сельская, лясная гаспадарка, будаўніцтва, транспарт, гандаль. 
	
	 Змяшчаюцца звесткі аб прыродных рэсурсах і ахове навакольнага асяроддзя. Публікуюцца даныя па асноўным паказчыкам навуковай i інавацыйнай дзейнасці ў рэспублiцы, выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Прыведзены звесткі аб фінансавым стане арганізацый, грашова-крэдытнай сістэме, малым і сярэднім прадпрымальніцтве, цэнах і тарыфах на тавары і паслугі. 
	
	 Асобны раздзел штогодніка прысвечаны знешнеэканамічнай дзейнасці і змяшчае даныя аб знешнім гандлі таварамі, паслугамі, а таксама інфармацыю аб замежных інвестыцыях. 
	
	 Да асноўных статыстычных паказчыкаў дадзены метадалагічныя тлумачэнні. 
	
	 Выдаецца на рускай і англійскай мовах.
 
