Рэальныя наяўныя грашовыя даходы* насельніцтва Мінскай вобласці ў I квартале 2026 г. склалі 108,6% да ўзроўню I квартала 2025 г.
У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65,7%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) – 22,6%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, – 6,8%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы – 4,9%.
* Грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
