Аб узроўні жыцця дамашніх гаспадарак у 2025 годзе


(выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця)

Па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, у Мінскай вобласці ў 2025 годзе наяўныя рэсурсы1) ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2 745,6 рубля ў месяц.

Грашовыя расходы ў разліку на дамашнюю гаспадарку склалі 2 638,8 рубля ў месяц, з якіх 1 731 рубель (65,6%) прыпадае на спажывецкія расходы2).

У структуры спажывецкіх расходаў дамашніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 38,2%, на пакупку нехарчовых тавараў – 37,3%, на аплату паслуг – 22,3%.



1) Наяўныя рэсурсы – грашовыя сродкі дамашніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і (альбо) якія паступілі з іншых крыніц без аплаты, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

2) Спажывецкія расходы – грашовыя расходы дамашніх гаспадарак на харчаванне (у тым ліку расходы на грамадскае харчаванне), куплю алкагольных напіткаў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (банкаўскія ўклады, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і г.д.).

05.03.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minsk@belstat.gov.by
www.instagram.com/minobl.belstat t.me/GSU_Minobl x.com/GSU_Minobl