Аб вытворчасці прадукцыі раслінаводства ў гаспадарках усіх катэгорый за 2025 год


19 студзеня 2026

Агульная пасяўная плошча сельскагаспадарчых культур у 2025 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала 1 315,1 тыс. гектараў. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзілася 91,7% ад агульнай пасяўной плошчы, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак – 3,5%, гаспадарак насельніцтва – 4,8%.

У 2025 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый намалочана збожжа (у вазе пасля дапрацоўкі) 2 209,6 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 44,6 цэнтнера з аднаго гектара. Мінскай вобласці належыць першынство па аб’емах вытворчасці збожжа (24,2% ад агульнага аб’ёму вытворчасці ў рэспубліцы).

У 2025 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый накапана бульбы 811,8 тыс. тон. З аднаго гектара ўбранай плошчы атрымана 207 цэнтнераў.

Валавы збор буракоў цукровых у 2025 годзе склаў 1 895,5 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 487 цэнтнераў з аднаго гектара.

У 2025 годзе выраблена ільновалакна 7,1 тыс. тон, з аднаго гектара ўбранай плошчы атрымана 7,2 цэнтнера.

Агародніны сабрана 810,2 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 290 цэнтнераў з аднаго гектара.

Па аб’ему вытворчасці агародніны ў закрытым грунце Мінскай вобласці належыць першынство. У 2025 годзе вобласцю выраблена 46,7 тыс. тон агародніны ў закрытым грунце, або 45,2% ад агульнага аб’ёму вытворчасці ў рэспубліцы, у тым ліку памідораў – 27,6 тыс. тон (52,3%), агуркоў – 18,5 тыс. тон (37,6%). У структуры вытворчасці агародніны ў закрытым грунце доля памідораў склала 59,1%, агуркоў – 39,6%, іншай агародніны – 1,3%.