У студзені-верасні 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 7 987,5 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 106,8% да ўзроўню студзеня-верасня 2025 г. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 6 519,4 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 106,7% да адпаведнага перыяду папярэдняга года.
У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 413,8 тыс. тон (або 109,1% да ўзроўню студзеня-верасня 2025 г.), малака – 1 815,2 тыс. тон (або 101,8%), яек – 1 041 млн. штук (або 104,2%). На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,8% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 98,6% малака і 90,3% вытворчасці яек.
На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 881,6 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 319,5 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 450,9 тыс. галоў, птушкі – 18 520,8 тыс. галоў.
У сельскагаспадарчых арганізацыях завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы). На 1 кастрычніка 2026 г. намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 1 947,3 тыс. тон (100,04% да адпаведнай даты 2025 года), сярэдняя ураджайнасць атрымана 47,4 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы (на 1 кастрычніка 2025 г. – 49,2 цэнтнера).
На пачатак кастрычніка бягучага года бульба ўбрана з 51,9% плошчы, якая падлягае ўборцы. Накапана бульбы 108,7 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 347 цэнтнераў з аднаго гектара (на 1 кастрычніка 2025 г. – 298 цэнтнераў).
Цукровыя буракі ўбраны з 45,9% плошчы, якая падлягае ўборцы. Валавы збор буракоў цукровых склаў 718,9 тыс. тон, ці 113,6% да адпаведнай даты 2025 года, пры сярэдняй ураджайнасці 402 цэнтнера з аднаго гектара (на 1 кастрычніка 2025 г. – 425 цэнтнераў).
Агародніна ўбрана з 45,4% плошчы, якая падлягае ўборцы. Вытворчасць агародніны склала 17,2 тыс. тон, што на 37,5% больш, чым на 1 кастрычніка 2025 г., пры сярэдняй ураджайнасці 313 цэнтнераў з аднаго гектара (на 1 кастрычніка 2025 г. – 334 цэнтнера).
На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях пасеяна азімых збожжавых культур на зерне і зялёны корм на плошчы 262,9 тыс. гектараў. Пасяўная плошча пад азімы рапс склала 130,3 тыс. гектараў. Зяблівае ўзворванне глебы праведзена на плошчы 4,7 тыс. гектараў.
У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана кармоў 2 483,5 тыс. тон кармавых адзінак, у тым ліку кармоў з траў – 1 501,3 тыс. тон. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 26,8 цэнтнера кармавых адзінак, кармоў з траў – 22,7 цэнтнера кармавых адзінак.
15.10.2026 16:00
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
