У студзені-жніўні 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 6 432,7 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 109% да ўзроўню студзеня-жніўня 2025 г. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 5 712,8 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 108,4% да адпаведнага перыяду папярэдняга года.
У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 368,7 тыс. тон, малака – 1 620,6 тыс. тон, яек атрымана 924 млн. штук. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 94,1% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 98,7% малака і 90% вытворчасці яек.
На 1 верасня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 885,1 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 319,7 тыс. галоў. Колькасць свіней склала 475,8 тыс. галоў, птушкі – 18 128,3 тыс. галоў.
На 1 верасня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях скошаны і абмалочаны збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) з 99,3% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 верасня 2025 г. – 97,7%). Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 1 941,9 тыс. тон, што складае 101,1% к адпаведнай даце 2025 года, пры сярэдняй ураджайнасці 47,6 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы.
Рапс убраны з 96,2% плошчы, якая падлягае ўборцы (на 1 верасня 2025 г. – 93,3%). Намалочана рапса 424,2 тыс. тон, што на 57,3% больш, чым на 1 верасня 2025 г., пры сярэдняй ураджайнасці 40 цэнтнераў (на 1 верасня 2025 г. – 30,8 цэнтнера).
У вобласці працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 верасня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана кармоў 1 845,3 тыс. тон кармавых адзінак, у тым ліку кармоў з траў – 955,6 тыс. тон. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы нарыхтавана 19,9 цэнтнера кармавых адзінак, кармоў з траў – 14,4 цэнтнера кармавых адзінак.
15.09.2026 16:00
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
