У cтудзенi-красавiку 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 1,4 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 206,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 26,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 13% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 14,5 тыс. квадратных метраў.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 154,3 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 74,9% ад агульнага ўводу па вобласці.
19.05.2026 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
