Аб жыллёвым будаўніцтве ў студзені-лютым 2026 г.


У студзенi-лютым 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 569 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 79,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 9,9 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 12,4% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 5 тыс. квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 55,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 69,6% ад агульнага ўводу па вобласці.

19.03.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minsk@belstat.gov.by
www.instagram.com/minobl.belstat t.me/GSU_Minobl x.com/GSU_Minobl