Арганізаваны турызм у Мінскай вобласці ў 2025 годзе


На канец 2025 года ў Мінскай вобласці турыстычную дзейнасць і экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўлялі 103 арганізацыі, у мінулым годзе іх паслугамі скарысталася 210,5 тыс. арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, у тым ліку 29,7 тыс. турыстаў і 180,8 тыс. экскурсантаў.

У 2025 годзе 161,5 тыс. грамадзян Рэспублікі Беларусь, абслужаных турыстычнымі арганізацыямі Мінскай вобласці, падарожнічалі па турах у межах краіны, з іх 92,3% – у аднадзённых турыстычных паездках (экскурсіях).

У 2025 годзе колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў – грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выехалі за мяжу і былі абслужаны турыстычнымі арганізацыямі Мінскай вобласці, склала 14,4 тыс. чалавек, колькасць арганізаваных замежных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Рэспубліку Беларусь, – 34,6 тыс. чалавек.

Сярэдняя працягласць знаходжання за мяжой грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе склала 7 дзён, замежнага турыста ў Рэспубліцы Беларусь – 2 дні.

У 2025 годзе ў вобласці дзейнічала 138 гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння, іх паслугамі скарысталася 300,9 тыс. чалавек, з іх 220,2 тыс. чалавек – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

У 2025 годзе 167 санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый і іншых спецыялізаваных сродкаў размяшчэння прадаставілі паслугі 445,3 тыс. чалавек, з іх 345,7 тыс. чалавек – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Па даных Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе колькасць суб'ектаў аграэкатурызму склала 419 адзінак, іх паслугамі скарысталася 138,9 тыс. чалавек, з іх 129,3 тыс. чалавек – грамадзян Рэспублікі Беларусь.

04.03.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minsk@belstat.gov.by
www.instagram.com/minobl.belstat t.me/GSU_Minobl x.com/GSU_Minobl