Навіны


Ажыццяўлена першая ацэнка валавога рэгiянальнага прадукту за студзень–верасень 2025 г. Аб’ём ВРП у бягучых цэнах склаў 39 065,1 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 101,9% да ўзроўню студзеня–верасня 2024 г.

17.10.2025 16:00

За студзень-верасень 2025 г. аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 35 094,9 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 101,8% да ўзроўню студзеня-верасня 2024 г., у тым ліку па відах эканамічнай дзейнасці: «Горназдабыўная прамысловасць» – 86,3%, «Апрацоўчая прамысловасць» – 102%, «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» – 100,3%, «Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» – 100,9%.

16.10.2025 16:00

Рознічны тавараабарот у студзені-верасні 2025 г. склаў 12 838 млн. рублёў, або 107,1% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-верасня 2024 г.

16.10.2025 16:00

У студзені-верасні 2025 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 7 366,9 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 96,5% да ўзроўню студзеня-верасня 2024 г. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 6 044,9 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 99,3% да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

15.10.2025 16:00

Аб фiнансавых вынiках работы арганiзацый на 1 верасня 2025 г.*
*Без банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», страхавых арганiзацый, бюджэтных арганiзацый, мiкраарганiзацый i малых арганiзацый без ведамаснай падпарадкаванасцi.

За студзень-жнiвень 2025 г. рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi, тавараў, работ, паслуг склала 11,8%, рэнтабельнасць продажу – 9,5%.

14.10.2025 16:00

Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі па Мінскай вобласці ў верасні 2025 г. у параўнанні са жніўнем 2025 г. склаў 100,3%, са снежнем 2024 г. – 103,8%, у тым ліку на інвестыцыйныя тавары – адпаведна 100,4% і 105,3%, прамежкавыя тавары – адпаведна 99,8% і 101,4%, спажывецкія тавары – адпаведна 100,6% і 105,4%.

13.10.2025 16:00


Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minsk@belstat.gov.by
www.instagram.com/minobl.belstat t.me/GSU_Minobl x.com/GSU_Minobl