Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў 2024 годзе

У 2024 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 9 589,5 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 104,1% да ўзроўню 2023 года. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 7 586 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 106,6% да ўзроўню папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 521,8 тыс. тон, малака – 2 239,8 тыс. тон, яек – 1 278,8 млн. штук. Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 2 296,7 тыс. тон, бульбы – 865,1 тыс. тон, агародніны – 849,2 тыс. тон, цукровых буракоў – 1 631,4 тыс. тон.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 98,2% абласнога аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,9%, яек – 89,9%, збожжа – 95,9%, бульбы – 12% і агародніны – 5,9%.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minsk@belstat.gov.by
www.instagram.com/minobl.belstat t.me/GSU_Minobl x.com/GSU_Minobl