На пачатак 2025 года ў вобласці налічвалася 975 дзеючых сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. У параўнанні з 2020 годам іх колькасць павялічылася на 113 гаспадарак, або на 13,1%.
На 1 студзеня 2025 г. у карыстанні сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак знаходзілася 71,1 тыс. гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ворных – 49,7 тыс. гектараў. У параўнанні з 2020 годам сельскагаспадарчыя землі, якія займаюць фермерскія гаспадаркі, павялічыліся на 40,8%, ворныя – на 34%.
Аб'ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках у 2024 годзе ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся ў супастаўных цэнах на 14,9%, у тым ліку прадукцыі раслінаводства павялічыўся на 21,1%, прадукцыі жывёлагадоўлі знізіўся на 47,7%.
Прадукцыя раслінаводства займае больш 95% ад усёй вырабленай фермерамі сельскагаспадарчай прадукцыі.
У 2024 годзе фермерскімі гаспадаркамі сабрана збожжавых і зернебабовых культур 73,4 тыс. тон (3,2% ад абласнога аб’ёма вытворчасці гаспадарак усіх катэгорый), бульбы – 123,8 тыс. тон (14,3%), гародніны – 102,1 тыс. тон (12%), буракоў цукровых – 38 тыс. тон (2,3%), рапса – 13,4 тыс. тонн (4,4%), садавіны і ягад – 9,7 тыс. тон (5%).
У агульным аб'ёме вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі на долю фермерскіх гаспадарак прыходзіцца нязначная частка. Так, у 2024 годзе іх удзельная вага ў рэалізацыі жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) па вобласці склала 2,5 тыс.тон (0,5% ад абласнога аб’ёма), малака – 1,5 тыс.тон (0,1%). Больш значны ўклад фермерскіх гаспадарак у вытворчасць воўны – 1,7 тоны (14%).
10.06.2025 16:00© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
