Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені-красавіку 2026 г.


У студзені-красавіку 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 2 068,6 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-красавіком 2025 г. у супастаўных цэнах на 5%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 2 050,2 млн. рублёў, што ў супастаўных цэнах на 5,3% больш, чым у студзені-красавіку папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 183,6 тыс. тон, што на 9,7% больш, чым у студзені-красавіку 2025 г., малака – 789 тыс. тон (на 1,9% больш), яек атрымана 437,2 млн. штук (на 3,5% меньш).

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,9% аб’ёма вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 99% малака і 94,3% вытворчасці яек.

На 1 мая 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 893 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 321,8 тыс. галоў.

15.05.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minsk@belstat.gov.by
www.instagram.com/minobl.belstat t.me/GSU_Minobl x.com/GSU_Minobl