Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені-сакавіку 2026 г.


У студзені-сакавіку 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 1 544,6 млн. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-сакавіком 2025 г. у супастаўных цэнах на 4,3%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 1 533,2 млн. рублёў, што ў супастаўных цэнах на 4,5% больш, чым у студзені-сакавіку папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 138,1 тыс. тон, што на 8,7% больш, чым у студзені-сакавіку 2025 г., малака – 586,4 тыс. тон (на 1,7% больш), яек атрымана 327 млн. штук (на 4,1% меньш).

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,9% аб’ёма вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 99,1% малака і 95,9% вытворчасці яек.

На 1 красавіка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 893,4 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 322,1 тыс. галоў.

15.04.2026 16:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220034, Мінск, вул. Захарава, 31
minsk@belstat.gov.by
www.instagram.com/minobl.belstat t.me/GSU_Minobl x.com/GSU_Minobl